BE RU EN

«Не бачылі, што куплялі?»

  • 16.10.2024, 9:55

Пенсіянерка паскардзілася ў TikTok на тры сеткі бульбы з рынку.

Пенсіянерка з Добруша апублікавала відэа ў TikTok, дзе паскардзілася на "гнілую і смярдзючую" бульбу, якую яна набыла на мясцовым рынку. Паводле ейных слоў, за 3 сеткі такога караняплоду давялося аддаць 151,70 беларускіх рублёў, аднак якасць прадукту вымушала жадаць лепшага. Мяркуючы з усяго, пры куплі аўтар роліка дужа не прыглядалася, бо выявіла дэфекты ўжо дома, піша telegraf.news.

На відэа можна разгледзець, як некаторыя бульбіны сапраўды маюць зялёны колер і відавочныя прыкметы гнілі. Пры гэтым жанчына сцвярджае, што гародніна "бралі на пробу", а адзін кілаграм на рынку каштаваў 1,20 беларускага рубля. "Магу кожную сетку раскрыць, яна ўся такая", — з горыччу прамаўляе бабуля за кадрам.

Аднак шматлікія карыстальнікі відэаплатформы не падзялілі злосць на прадаўца, кажучы аб тым, што, маўляў, "самім саджаць трэба". Іншыя наогул не раілі купляць гародніну на рынку, бо "невядома, на чым гэтая бульбачка расла". Трэція і зусім абураліся: “А вы не бачылі, што куплялі?! Праз сетку ўсё выдатна відаць!

“На тандэтку паквапіліся, а зараз плачуць”, – выказала меркаванне пад відэа адна з карыстальніц TikTok. Іншая дадала: “Я ўпэўнена, што тыя, хто прадаваў, бачылі, што ў сеткі сыпалі. Я б яшчэ ў абарону спажыўца скаргу напісала”.

“Жах. Мы вырошчваем кожны год для сябе і дзяцей. Але сёлета бульба жудасна дрэнная, хоць і апрацоўвалі. З вядра бульбы 3/4 - адкіды. Мы не прадаём, але факт мае месца быць паўсюдна”, - адзначыў яшчэ хтосьці з карыстальнікаў TikTok.

Апошнія навіны