У Беларусі авіякампаніі будуць збіраць персанальныя звесткі пасажыраў
- 16.10.2024, 10:53
І перадаваць у агульную базу.
У Беларусі будзе створаная адзіная сістэма для захоўвання гэтых пасажыраў авіярэйсаў. Адпаведная пастанова ўжо апублікаваная на Нацыянальным прававым партале.
У базу будуць збіраць інфармацыю аб усіх авіяпасажырах, а таксама звесткі аб грамадзянах, якім забаронены ўезд у краіну. Авіякампаніі, якія ажыццяўляюць міжнародныя рэйсы, абавязаны будуць перадаваць туды персанальныя звесткі пасажыраў.
У сістэму патрапяць такія звесткі, як:
• Прозвішча, імя
• пол,
• дата нараджэння,
• грамадзянства,
• нумар і серыя дакумента, на які быў набыты білет,
• інфармацыя аб рэйсе (нумар, колькасць пасажыраў на борце),
• час вылету і аэрапорты прызначэння.
Акрамя таго, авіяперавозчыкі змогуць атрымаць доступ да базы пасажыраў, якім забаронены ўезд у Беларусь. Персанальныя звесткі будуць захоўвацца ў сістэме два гады.