BE RU EN

«Лукашэнка разумее, што будзе зрынуты»

  • 16.10.2024, 19:47

У дыктатара няма выбару.

Візіт у Маскву “па аброжак” ужо каштаваў беларускаму дыктатару некалькіх пастаўленых на паўзу мільярдаў з раней абяцаных Масквой. Пра гэта піша тэлеграм-канал "Беларуская выведка", які спецыялізуецца на інсайдах.

Крыніцы канала паведамляюць, што "Пуцін звязаў далейшую паэтапную выдачу фінансавай дапамогі з выкананнем паслуг у вайсковай сферы".

"Асноўным істотным вынікам ваяжу стала тое, што Лукашэнка заручыўся абавязацельствам Пуціна не ўмешвацца ў электаральную кампанію і спыняць падобныя спробы ад іншых суб'ектаў Крамля", — паведамляе Telegram-канал.

Што да знешнепалітычнага парадку дня, то, як паведамляе аўтар канала, Лукашэнка “канчаткова сінхранізаваўся” з новай “воссю зла”, у якую апроч Беларусі, уваходзяць Расея, Кітай, Паўночная Карэя, Іран і яго проксі.

“Саўбез Беларусі і Генштаб ужо адпрацавалі стратэгічную частку адведзенай Менску ролі ў будучым глабальным канфлікце па двух асноўных сцэнарах: атака памежжа Украіны, альбо напад памежжа ЕЗ”, - піша “Беларуская выведка”.

Крыніцы канала таксама паведамляюць, што з Масквы беларускі дыктатар "зноў прыехаў прыгнечаны і пастараўся схавацца ў камфортным для яго сельскагаспадарчым парадку, адчуваючы жывёльны страх няўхільнасці і бязвыхаднасці свайго становішча".

“Ён абмовіўся ў блізкім асяроддзі, што гаворка ў Маскве ішла аб няўхільным выкананні “саюзніцкіх абавязацельстваў” з надыходам 2025 вызначальнага года. Адцягванне сітуацыі "на пасля перавыбары Лукашэнкі" ў Крамлі мабыць не спрацавала, электаральны працэс не лічаць выключэннем. Лукашэнка павінен стрымаць дадзенае раней абяцанне і ў пазначаны Воссю Зла момант выканаць узятыя на сябе абавязальніцтвы прамога ўдзелу яго ўзброеных сіл у канфлікце, выканаць адведзеную яму ролю ў залежнасці ад даведзенага з Масквы сцэнару”, - паведаміў Telegram-канал.

На думку аўтара канала, удзел Лукашэнкі ў глабальным вайсковым канфлікце "прадвызначаны". Пры гэтым у асяроддзі дыктатара разумеюць, што "пры ўхіленні ад абавязанняў ён будзе нейтралізаваны (зрушаны або знішчаны)".

Апошнія навіны