Пуцін спрабаваў паразумнічаць, паказваючы з сябе картографа, але сеў у лужыну
- 16.10.2024, 12:05
Відэафакт.
Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін выставіў сябе на смех, спрабуючы паразумнічаць падчас сустрэчы з адным са сваіх чыноўнікаў, піша New Voice.
Пуцін абурыўся, што на карце, якую яму дэманстраваў падначалены, адсутнічае чыгунка, якая не існуе, праект якой ужо даўно «прыпынены».
«Шыротны ход трэба паказаць. Павінен быць», - заявіў расейскі дыктатар з настолькі самазадаволенай усмешкай, быццам толькі што зрабіў нейкае неймавернае адкрыццё.
У сваю чаргу перапалоханы суразмоўца спачатку з ім пагадзіўся, аднак крыху пазней усё ж адважыўся паказаць крамлёўскаму «картографу» на яго няўважлівасць.
«Паўночны шыротны ход-1 - гэта ад Надыма да Обскай, а Паўночны шыротны ход-2 - гэта ад Обскай выходзіць на Сабетту. Вось гэтыя два адцінкі яны ўсё ж тут маленькім пункцірчыкам намаляваныя», — адзначыў ён, выклікаўшы відавочнае раздражненне начальніка, які сеў у лужыну.