Байцы ГУВ зачысцілі цэлы полк акупантаў
- 16.10.2024, 12:09
Ад акупантаў вызвалены 400 гектараў лесу на поўначы Харкаўшчыны.
Падраздзяленні Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны ажыццявілі паспяховую аперацыю вызвалення ляснога масіву, размешчанага на поўнач ад населенага пункта Ліпцы Харкаўскай вобласці.
Пра гэта паведаміла ГУВ у сераду, 16 кастрычніка.
Задачу выканалі падраздзяленні актыўных дзеянняў ГУВ МА Украіны Артан, Кraken і Міжнародны легіён.
"Вынік спланаваных і смелых дзеянняў ўкраінскіх выведчыкаў - захоп батальённага раёна абароны супраціўніка, знішчэнне 3 мотастралковых батальёнаў, атрада "шторм" і выведвальнай роты 7 асобнага мотастралковага палка 11 армейскага корпуса УС РФ", - гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя таго, падчас штурмавых дзеянняў украінскія выведчыкі ўзялі ў палон расейскіх салдат.
У ГУВ адзначылі, што пасля зачысткі 400 гектараў ляснога масіву становішча войска РФ на поўнач ад Ліпцоў пагоршылася і блізкае да безнадзейнага.
Выведчыкі адзначылі, што асаблівасцю аперацыі стала тое, што ўдалося завесці пяхоту 13-й брыгады НДУ Хартыя з "непараўнальна нізкімі стратамі".
“Гэта прыклад цудоўнага супрацоўніцтва прафесійных спецназаўцаў і лінейнага падраздзялення. Паспяховая місія ГУВ стварае ўмовы для далейшага выцяснення расейскіх акупантаў з поўначы Харкаўшчыны», - дадалі ў ГУВ.