Пяскоў адмовіўся каментаваць заявы Кадырава аб «крэўнай помсце»
- 16.10.2024, 14:05
Спалохаўся?
Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Крэмль не каментуе пагрозы крэўнай помсты, выказаныя кіраўніком Чачэніі Рамзанам Кадыравым на адрас сенатара і мільярдэра Сулеймана Керымава і дэпутатаў Бэкхана Барахоева і Рызвана Курбанава, паведамляе «Интерфакс».
Журналісты на брыфінгу папрасілі Пяскова пракаментаваць «сітуацыю, калі кіраўнік аднаго з расейскіх рэгіёнаў прыстрашыў крэўнай помстай сенатару і двум дэпутатам».
«Мы не каментуем гэтую сітуацыю. Калі ёсць нейкія пагрозы, дык усякі грамадзянін звяртаецца ў праваахоўныя органы, якія ў адпаведнасці з законам ужываюць неабходныя захады. Іншых каментароў тут быць не можа», – адказаў Пяскоў
У сваю чаргу дэпутат Дзярждумы ад Інгушэціі Бекхан Барахоеў заявіў, што не мае ніякага дачынення да падрыхтоўкі замаху на кіраўніка Чачэніі, аб якім раней заявіў Кадыраў. Аб гэтым Барахоеў сказаў на сустрэчы з грамадскасцю ў інгушскім горадзе Малгабеку, паведамляе «Фартанг».
«Сведка таму Усявышні Алах. Я не маю да гэтага дачынення і ніколі не меў», - цытуе дэпутата выданне.