BE RU EN

У адной з менскіх рэстарацый падаюць сасіскі з неспадзеўкай

  • 16.10.2024, 15:04

За 11 рублёў.

Калі раптам неўзабаве вы пачняце заўважаць, што ўся стужка менскага Instagram запоўнілася сасіскамі з грэчкай, то не, гэта не наша сакрэтная сталоўка выйшла на пік папулярнасці. Гэта ў рэстарацыі «Пена Дзён» з'явілася новая страва. Дзве звычайныя вараныя сасіскі, лыжка кашы, трохі кетчупу - усё проста. Але падвох нават не ў кошце 11 рублёў, а ў тым, што насамрэч гэта замаскаваныя глазураваныя сыркі.

Ва ўстанове Onlíner распавялі, што дэсерт складаецца з двух тварожных сыркоў са згушчонкай, белым шакаладам і какава-алеем. Падаюцца яны з грачаным папкорнам і клубнічным пюрэ.

Што ж, калі пойдзеце на дэгустацыю, не забудзьцеся захапіць сваю ежу - можна будзе пагуляць з сябрамі ў fake or cake.

Апошнія навіны