У папулярных беларускіх чыпсах знайшлі свіную поўсць
- 16.10.2024, 18:20
Фотафакт.
У папулярным беларускім перакусе з абсмажанай свіной скуры заўважылі валасінкі да сантыметра даўжынёй, піша Blizko.by.
Выпускае гэтыя чыпсы фермерская гаспадарка "Вясковыя прысмакі" з вёсцы Барсукі ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці. Сам цэх па вырабе знаходзіцца ў Менску на вуліцы Ландэра, 22 у Курасоўшчыне. Гэта звычайны жылы дом каля МКАД, у якім таксама знаходзіцца крама "Грошык" і нарыхтоўчы цэх.
Прадукцыя фермерскай гаспадаркі прадаецца ў сетцы крам кампаніі «Еўрагандаль».
Blizko датэлефанавалася ў нарыхтоўчы цэх. Там выданню распавялі, што выраб гэтых чыпсаў - гэта ручны працэс: на стадыі падрыхтоўкі працоўныя адбіраюць толькі чыстыя свіныя скуркі, без валасянога покрыва, а шкура з поўсцю сыходзіць у брак. І пасля абсмажвання таксама ўсё перабіраецца, каб не было "гарэлікаў" ці іншага браку.
- Відаць, адбіўся чалавечы фактар, - растлумачылі ў гаспадарцы і паабяцалі прыняць усе меры, каб больш такога не паўтарылася.