Францыя анансавала пастаўкі Украіне экспэрыментальных дронаў-камікадзэ
- 16.10.2024, 18:29
Яны паспяхова прайшлі выпрабаванні.
Распрацаваныя ў Францыі дроны-камікадзэ паспяхова прайшлі выпрабаванні і найбліжэйшыя тыдні паступяць у войска і будуць накіраваныя Украіне, паведаміў кіраўнік Мінабароны рэспублікі Себасцьян Лекарню на сваёй старонцы ў X.
«Пастаўкі ва Украіну і ў нашы ўзброеныя сілы пачнуцца найбліжэйшымі тыднямі», - напісаў ён, прымацаваўшы да допісу відэа з тэставым запускам і выбухам беспілотніка.
Аб распрацоўцы ў Францыі дронаў-камікадзэ Лекарню абвясціў у лютым, тады яна знаходзілася на экспэрыментальнай стадыі. Кіраўнік Мінабароны назваў сябе ініцыятарам гэтага праекту і паабяцаў найперш паставіць беспілотнікі Украіне.
Міністр таксама паведаміў аб намеры перадаць сродкі СПА і артылерыю, у тым ліку не менш як 78 самаходных артылерыйскіх установак CAESAR, у 2024 годзе. Ён таксама палічыў недастатковай штомесячную адпраўку 3 тысяч набояў і заявіў аб неабходнасці нарошчвання вытворчасці ў Францыі.