BE RU EN

Чатыры «шахеды» маглі заляцець з тэрыторыі Беларусі ва Украіну

  • 16.10.2024, 20:32

Дроны запусцілі расейцы.

Чатыры дроны-камікадзэ тыпу «Шахед», якія выкарыстоўвае Расея, маглі зайсці з тэрыторыі Беларусі ва Украіну, паведамляюць украінскія тэлеграм-каналоы.

Блізу 19.30–20.00 чатыры «шахеды» заляцелі на тэрыторыю Украіны. Папярэдне яны заляцелі з боку Беларусі, сведчаць звесткі eRadarrua.

Вядома, што два з іх заляцелі ў раёне Кіеўскага вадасховішча, і яшчэ два зайшлі ў раёне Чарнігава.

eRadarrua адзначае, што на гэты момант невядома адкуль менавіта іх запусцілі, не выключана, што запуск мог вырабляцца з Бранскай вобласці Расеі.

Апошнія навіны