Байдэн абвясціў новы пакет ваеннай дапамогі Украіне
- 16.10.2024, 20:41
Што ў яго ўвайшло.
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн сёння, 16 кастрычніка, абвясціў чарговы пакет ваеннай дапамогі Украіне. Туды ўвайшло ўзбраенне агульным коштам 425 млн даляраў.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Белага дому.
Як адзначылі ў Белым доме, амерыканскі лідар абвясціў новы пакет для УСУ паводле вынікаў перамоваў з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
У пакет увайшлі: сродкі СПА, боепрыпасы класу «паветра – зямля», бронятэхніка і «крытычна важныя боепрыпасы».
Таксама ў Белым доме запэўнілі, што ў найбліжэйшыя месяцы Украіна атрымае ад ЗША дадатковае ўзбраенне, у тым ліку сотні перахопнікаў СПА, дзясяткі тактычных сістэмаў СПА, дадатковыя артылерыйскія сістэмы, значную колькасць боепрыпасаў, сотні бронетранспарцёраў і баявых машынаў пяхоты, а таксама тысячы браняваных машынаў.
У сваю чаргу Зяленскі праінфармаваў Байдэна пра свой план перамогі. І лідары даручылі сваім камандам правесці кансультацыі для далейшых крокаў.