Сына трэнера хакейнага «Дынама» дэпартавалі з Беларусі
- 17.10.2024, 15:48
Ён правёў на Акрэсціна 10 дзён.
Расейца Мікіту Квартальнага, сына галоўнага трэнера мінскага "Дынама" Дзмітрыя Квартальнава, дэпартавалі з Беларусі.
Ён адбыў 10 дзён арышту на Акрэсціна. Пра яго затрыманне стала вядома ў пачатку кастрычніка. Як высветлілася, Мікіту Квартальнава судзілі паводле артыкула 19.1 КоАП («Нецэнзурная лаянка ў грамадскім месцы»).
- Цяжка сядзець у камеры 2х2 метра, дзе знаходзіцца восем чалавек, - распавёў ён у інтэрв'ю выданню «Спорт-экспрэс». - Не думаю, што ў нейкіх турмах наогул ёсць добрыя ўмовы.
Убачыў шмат дробязяў: высвятляецца, для шчасця шмат не трэба. Калі прыходзіць абед - сапраўды шчасце паесці. На волі ты гэта не шануеш, а там шануеш.
Са слоў Квартальнава, пасля арышту яго дэпартавалі.
- Але я нават не стаў высвятляць, з якой прычыны. Дэпартавалі на тры гады: прыняў гэта, падпісаў усе паперы. Скажу сапраўды, не вельмі з-за гэтага знерваваўся.
Як удакладняюць расейскія СМІ, Квартальнаў-малодшы ўвязаўся ў бойку з генеральным дырэктарам клуба Арцёмам Каркоцкім. Што менавіта справакавала канфлікт, пакуль не паведамляецца.