BE RU EN

У Японіі пачаўся выбух вулкана Сакурадзіма

  • 18.10.2024, 15:55

Воблака попелу ўзнялося на вышыню двух кіламетраў.

Уночы на 18 кастрычніка на востраве Кюсю на паўднёвым захадзе Японіі пачалося вывяржэнне вулкана Сакурадзіма. Аб гэтым паведамляе VolcanoDiscovery.

"Раптоўны магутны выбух" у раёне кратара вулкана адбыўся а 1.21 паводле мясцовага часу (19.21 па менскім часе 17 кастрычніка).

Воблака попелу паднялося на вышыню блізу 2 100 метраў, а схілы вулкана абсыпала “лававымі бомбамі”.

У сацсетках публікуюць фота і відэа выбуху Сакурадзімы.

Апошнія навіны