Па новым адрэзку трэцяй лініі метро ўпершыню прайшоў спробны цягнік
- 18.10.2024, 20:18
Фотафакт.
Спробны цягнік упершыню прайшоў 18 кастрычніка па новым адрэзку трэцяй лініі метро. Пра гэта паведаміла прэс-служба Менскага метрапалітэна.
Спробны цягнік на малой хуткасці праехаў па тунэлях ад станцыі «Аэрадромная» да станцыі «Слуцкі гасцінец», а потым назад па іншым шляху. Пасля гэтага цягнік вярнуўся ў электрадэпо «Магілёўскае».
«Паводле ацэнкі спецыялістаў, выпрабаванні прайшлі паспяхова», – паведамілі ў прэс-службе.