BE RU EN

Куба цалкам засталася без электрычнасці

  • 18.10.2024, 21:13

Мясцовыя ўлады ва ўсім вінавацяць ЗША.

Куба засталася без электраэнэргіі пасля выхаду са строю найбуйнейшай у краіне цеплавой электрастанцыі блізу 18-й паводле менскага часу (11-я раніцы паводле мясцовага).

«Пасля непрадбачанага выхаду са строю ТЭС Антоніа Гуцьераса сёння аб 11-й гадзіне раніцы адбылося поўнае адключэнне нацыянальнай электраэнэргетычнай сістэмы. Электразвяз працуе над ягоным аднаўленнем», – паведамляе Міністэрства энэргетыкі і шахтаў Кубы.

Прэзідэнт краіны Мігель Дыяс-Канэль заявіў, што ў сітуацыі «вінаватыя ЗША».

Апошнія навіны