Байцы «Хартыі» знішчылі расейскі КАБ-500
- 19.10.2024, 10:53
Відэафакт.
Сапёры брыгады Нацыянальнай гвардыі «Хартыя» знішчылі на Харкаўшчыне расейскую кіраваную авіябомбу вагой 500 кг, якую акупанты скінулі на Ліпцы.
Адпаведнае відэа апублікаваў тэлеграм-канал Бутусаў плюс, інфармуе Цензор.НЕТ.
Адна з авіябомбаў, якую акупанты нядаўна скінулі на с. Ліпцы, на шчасце, не здэтанавала. У выпадку выбуху радыус разлёту абломкаў мог дасягаць больш за 1 км.