З'явілася відэа нападу дронаў «Хезбалы» на рэзідэнцыю Нетаньяху
- 19.10.2024, 12:40
Будынак атрымаў пашкоджанні.
У «Хезбале» заявілі пра напад дронаў на прыватную рэзідэнцыю прэм'ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху. Будынак, па якім прыляцеў БПЛА з Лівана, атрымаў пашкоджанне.
Такія паведамленні распаўсюдзіла саудаўскае выданне Al-Hadath раніцай 19 кастрычніка. Крыху пазней стала вядома, што ні самога кіраўніка ізраільскага ўраду, ні ягонай жонкі ў доме на момант атакі не было, піша The Times of Israel.
Першыя паведамленні пра напад дронаў на рэзідэнцыю Нетаньяху ў Кесарыі з'явіліся ў Al-Hadath. Паводле звестак выдання, на дом ізраільскага прэм'ера ляцеў беспілотнік, запушчаны з Лівана.
«У публікацыях у сацыяльных сетках таксама сцвярджаецца, што пацярпелы падчас нападу будынак быў часткай дома Нетаньяху. Паведамленняў пра пацярпелых падчас нападу не было, і невядома, ці быў прэм'ер-міністр у той час дома», – пісалі ў The Times of Israel.
Крыху пазней атаку пацвердзілі ў офісе прэм'ер-міністра Ізраілю. Там таксама дадалі, што Нетаньяху і ягонай жонкі Сары не было дома падчас нападу, і ў выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.
Акрамя гэтага дрона «Хезбала» раніцай запусціла яшчэ два, яны ляцелі ў ктрунку Тэль-Авіва, але былі збітыя сродкамі СПА.