У палон УСУ патрапіў верхавод баявога крыла «Луганскай гвардыі»
- 19.10.2024, 13:02
Ён падняў сцяг РФ над Луганскай АГА ў 2014-м.
Адзін з самых вядомых луганскіх калабарантаў Герман Пракопіў, які апусціў Луганшчыну ў вайну ў 2014 годзе, папярэдне апынуўся ў палоне Сілаў абароны Украіны.
Кадры са здраднікам былі на днях апублікаваныя на ўкраінскіх мілітары-каналах. Яго апазнаў украінскі блогер, пісьменнік Дзяніс Казанскі, паведамляе «Дыялог.UA».
Пракопіў у 2014 годзе быў кіраўніком баявога крыла сепаратысткай групоўкі «Луганская гвардыя». Ён наўпрост удзельнічаў у акупацыі вобласці Расеяй і нават вывесіў дзяржаўны сцяг РФ над будынкам Луганскай АГА.
«На відэа ён цяжка пазнавальны, жыццё яго відавочна пакалашмаціла за апошнія гады… Пракопіў – ваенны злачынец. Яшчэ ў 2014 годзе ён, паводле розных сведчанняў, браў удзел у выкраданнях, катаваннях і забойствах жыхароў Луганска з праўкраінскай пазіцыяй. Пракопіў – адзін з тых, хто апусціў Луганск у крывавую кашу, якая бурліць ужо 10 гадоў», – адзначыў Казанскі.
Ён падкрэсліў, што Пракопіў павінен адказаць паводле закону за свой удзел у развязванні кровапралітнай вайны.
Пракопіў фігуруе і ў «чорным спісе» ўкраінскага «Міратворца».
«Асоба, якая мае быць неадкладна затрыманая і перададзеная праваахоўным органам Украіны ці краінаў NATO… Браў удзел у захопе будынка Луганскай абласной управы СБУ. Чалец тэрарыстычнай арганізацыі "Луганская гвардыя". У дачыненні да аб'екта ўведзеныя адпаведныя санкцыі Еўразвязам, Вялікай Брытаніяй, Канадай і Украінай», – паведамілі прадстаўнікі праекту.