BE RU EN

СМІ: У Бранску палае завод, які Крэмль выкарыстоўвае для стварэння «Іскандэраў» і «Панцыраў»

  • 19.10.2024, 13:16

Новыя падрабязнасці нападу на «Крэмні ЭЛ».

У ноч з 18 на 19 кастрычніка беспілотнікі атакавалі завод «Крэмні ЭЛ» у расейскім Бранску, які ўважаецца за адзін з найбуйнейшых пастаўшчыкоў мікраэлектронікі ў РФ. Пра гэта піша Astra са спасылкай на паведамленні мясцовых жыхароў.

Расейскія чыноўнікі не пацвярджаюць атакі на завод, які выпускае камплектавальнікі для ракетных комплексаў «Іскандэр» і зенітных ракетна-гарматных комплексаў «Панцыр».

Перахопленыя і знішчаныя сем беспілотных лётных апаратаў самалётнага тыпу, заявіў губернатар расейскага рэгіёну Аляксандр Багамаз.

«У выніку дэтанацыі выбухной прылады збітага беспілотніка ў паддашкавай частцы нежылога будынка адбылося загаранне», – гаворыцца ў Telegram-канале кіраўніка рэгіёну.

Расейскае Мінабароны паведаміла, што цягам ночы вартавыя сродкі СПА знішчылі і перахапілі ў агульнай колькасці 16 украінскіх БПЛА. 13 былі збітыя над тэрыторыяй Бранскай вобласці, два – над Растоўскай, адзін – над Белгарадскай.

У пазнейшым пасце з пазнакай «маланка» расейская ўстанова дала справаздачу, што прыкладна ў 07.15 мела месца спроба ўжывання беспілотных лётных апаратаў па аб'ектах на тэрыторыі РФ. Сцвярджалася, што вартавыя сродкі СПА перахапілі чатыры ўкраінскія БПЛА самалётнага тыпу над Бранскай вобласцю.

Завод «Крэмні ЭЛ»

Завод «Крамні ЭЛ» уважаецца за адзін з найбуйнейшых вытворцаў мікраэлектронікі ў РФ, на ім задзейнічана больш за 1,7 тыс. чалавек. Вядома, што ў 2017 годзе 94% прадукцыі выпусцілі на замову расейскага Мінабароны. Завод супрацоўнічае з канцэрнамі «Алмаз-Антэй», «Аэракасмічнае абсталяванне», «Сузор'е» і «Вега». Сярод іншага, выпускае камплектавальнікі для сістэмы «Панцыр» і «Іскандэр».

Апошнія навіны