BE RU EN

«Такога я яшчэ не бачыла»

  • 19.10.2024, 14:48

У беларускай краме заўважылі віно ў ёгуртавых кубачках.

У TikTok апублікавалі ролік, у якім паказалі віно ў пластыкавым кубачку, як з-пад ёгурту, у віцебскай краме. Аўтарка відэа здзівілася знаходцы, а вось людзі старэйшага веку ў каментарах запэўнілі, што ў такой тары напой прадаюць ужо гадоў 30, піша «Тэлеграф».

«Такога прыколу я яшчэ не бачыла. Хто адгадае, што гэта? Гэта віно. Хто не хоча набываць сабе літр вінішка, вось такі фармат», – паказала дзяўчына.

Гэта прадукцыя Слонімскага вінна-гарэлачнага завода, сярод іншага віно «Слонімскі пачастунак» (на іх сайце сказана, што напой вырабляюць у аб'ёме 0,25 літра, 0,5, 0,7 і 1 літр). Паказаны кубачак – якраз 0,25, каштуе ён 2,62 – 2,75 рубля.

«Татавы ёгурт», – пажартаваў адзін каментатар.

«Гэта пробнік», – выказаў меркаванне іншы.

«У 90-я гады было вельмі папулярна», – расказаў трэці.

«Для эстэтаў, якія з горла не п'юць», – напісаў чацвёрты.

Хтосьці ж гаварыў пра якасць напою: «Гэта чарніла, а не віно».

Апошнія навіны