Паўночная Карэя перадала Расеі ракеты да ПТРК «Конкурс»: што вядома
- 19.10.2024, 17:19
Высвятляецца, ці перадавала КНДР пускавыя ўстаноўкі для сваіх ракет.
Паўночная Карэя пастаўляе Расеі ракеты 9М113 для супрацьтанкавых комплексаў (ПТРК) "Конкурс", піша "Мілітарны" са спасылкай на Нацыянальную разведвальную службу Паўднёвай Карэі.
У выданні адзначылі, што ў КНДР супрацьтанкавыя комплексы гістарычна ўжываюць індэкс "Фенікс" (Бурс), а савецкі ПТРК 9М113 "Конкурс" мае карэйскае абазначэнне "Фенікс-2" і выкарыстоўваецца разам з супрацьтанкавымі комплексамі "Фагот", якія носяць абазначэнне "Фенікс- 1".
Таксама ўказваецца, што на гэты момант невядома, ці перадавала Паўночная Карэя Расеі пускавыя ўстаноўкі для сваіх ракет.
Яшчэ, як піша выданне, акрамя супрацьтанкавых сродкаў, у расейскім войску заўважылі паўночнакарэйскія 122-мм рэактыўныя набоі да РСЗА "Град".