У Менску за год ніводны прызыўнік не падаў заяўку на альтэрнатыўную службу
- 19.10.2024, 17:44
Ахвочых не знайшлося.
У Менску за вясновую і восеньскую прызыўныя кампаніі 2024 года не паступіла ніводнай заявы на праходжанне альтэрнатыўнай службы. Пра гэта паведаміў кансультант аддзела прызыву на вайсковую службу Генштаба Узброеных Сіл Беларусі Андрэй Мурашоў у эфіры "Радыё-Мінск", піша «Люстэрка».
Са слоў Мурашова, цікавасць да альтэрнатыўнай службы сярод мянчан стабільна нізкая. У восеньскі заклік 2023 года толькі шэсць чалавек са сталіцы выбралі гэты варыянт. У 2024 годзе і зусім не знайшлося ніводнага ахвочыга за дзве прызыўныя кампаніі.
Альтэрнатыўная служба - гэта магчымасць замяніць вайсковую службу "грамадска карыснай дзейнасцю".
Каб патрапіць на альтэрнатыўную службу, малады чалавек павінен падаць заяву ў раённую прызыўную камісію. У выпадку адабрэння яго могуць накіраваць у арганізацыі аховы здароўя, сацыяльнай сферы, ЖКГ, сельскую або лясную гаспадарку. "Альтэрнатыўшчыкі" могуць займацца, напрыклад, добраўпарадкаваннем тэрыторый, будаўніцтвам і рамонтам дарог і чыгуначных шляхоў.