У Дуброўне на льнозаводзе разгарэўся карупцыйны скандал
- 19.10.2024, 19:32
На прадпрыемстве адбыўся ператрус.
Следчы камітэт Беларусі пачаў расследаванне меркаваных карупцыйных схем на Дубровенскім ільнозаводзе. Пра гэта паведамляе мясцовы незалежны партал orsha.eu.
Паводле інфармацыі крыніц партала, знаёмых з сітуацыяй, Следчы камітэт зацікавіўся дзейнасцю некаторых кіраўнікоў Дубровенскага льнозавода яшчэ ў верасні. Расследаванне датычыцца меркаваных карупцыйных схем, у тым ліку ў сферы будаўніцтва.
Два тыдні таму ў бухгалтэрыі завода прайшоў ператрус, падчас якога следчыя канфіскавалі шмат дакументаў. На фоне гэтых падзей нечакана памёр намеснік дырэктара ў будаўнічых пытаннях, паведамляе партал.
Як адзначаюць журналісты, Дубровенскі льнозавод - фактычна адзінае буйное прамысловае прадпрыемства ў горадзе, якое не з'яўляецца чыім-небудзь філіялам, таму любыя праблемы на заводзе могуць паўплываць на жыццё ўсяго раёна.