BE RU EN

Школьніца «замінавала» гандлёвы цэнтр у Менску

  • 2.10.2024, 11:48

Праз канфлікт з маладзёнам.

Супрацоўнікі аддзела ў прафілактыцы кіберзлачынстваў Цэнтральнага РУУС устанавілі асобу 15-гадовай школьніцы, якая ад імя знаёмага арганізавала псеўдамінаванне гандлёвага цэнтра.

З інфармацыі прэс-службы ГУУС Менгарвыканкама, напярэдадні ў дзяўчыны адбыўся канфлікт з маладзёнам, якога яна ведала толькі з перапіскі ў інтэрнэце. Каб запалохаць школьніцу, суразмоўца прыстрашыў замініраваць ад яе імя гандлёвы цэнтр.

Тады мянчанка задумала "апярэдзіць" знаёмага і зрабіць тое ж самае, толькі з выкарыстаннем звестак свайго крыўдзіцеля.

Апошнія навіны