BE RU EN

У цэнтры Берасця прадаюць кватэру з вельмі незвычайнай планіроўкай

  • 2.10.2024, 12:03

У ёй - адразу 9 пакояў.

У самым цэнтры Берасця выставілі на продаж вельмі незвычайную кватэру. Гэтае жыллё знаходзіцца ў элітным доме і налічвае амаль 500 квадратных метраў карыснай плошчы, піша realt.by.

Размяшчаецца жыллё ў доме на вуліцы Маякоўскага. Гэты цагляны будынак быў узведзены ў 2007 годзе. Вакол дома - стары цэнтр і ўсе асноўныя славутасці. Да пешаходнай вуліцы Савецкай адсюль - пара хвілін пешшу.

9-пакаёвая кватэра займае апошнія паверхі дома - 8-ы і 9-ы. Агульная плошча гэтага жылля складае 464 квадратныя метры.

Велізарны пентхаус складаецца з двух узроўняў. Планіроўка адрозніваецца сіметрычнасцю і багаццем унутранай прасторы - у жыллт захавана зручная геаметрыя пакояў, улічанае натуральнае асвятленне і ўсе тонкасці інжынерных камунікацый.

Усяго тут - 9 пакояў, 4 сумешчаныя санвузлы, 4 лоджыі і 2 балконы. Агульныя прасторы (кухня, сталовая, гасцёўня) і спальныя пакоі можна размясціць на розных узроўнях.

Столі ў кватэры - 2,69 метра, у гасцёўні - другое святло.

Незвычайная кватэра знаходзіцца на стадыі чыставога аздаблення. Тут атынкаваны сцены, заліта бетонная сцяжка падлогі, праведзеная новая электраправодка, устаноўлены радыятары ацяплення, часткова - сантэхніка.

У апісанні кватэры таксама згадваецца чысты і акуратны пад'езд, спакойны двор, акультураная прыдамавая тэрыторыя, стаянка для аўтамабіляў, раён з развітой інфраструктурай.

Кошт кватэры - 600 тысяч даляраў (1291 даляр - за метр).

Апошнія навіны