BE RU EN

У Беларусі мабільныя аператары будуць выдаваць мікрапазыкі

  • 2.10.2024, 12:41

Адсоткі на іх будуць абмежаваныя.

У Беларусі мабільныя аператары змогуць выдаваць мікрапазыкі. Гэта прадугледжвае законапраект "Аб спажывецкім крэдыце (мікрапазыцы)", распрацаваны Нацбанкам і прыняты ў сераду "палатай прадстаўнікоў" у першым чытанні.

З яго дапамогай робіцца спроба "сістэматызаваць рэгуляванне спажывецкага крэдытавання". Сярод задач новаўвядзення - пашырэнне даступнасці мікрафінансавання.

Банкі абавязваюць даваць "грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі", адтэрміноўку выплаты паводле дамовы на тэрмін не меншы за тры месяцы.

Абмяжоўваюцца адсоткі ў мікрапазыцы, яны не могуць перавышаць гэту суму.

Апошнія навіны