BE RU EN

Экспэрт: Украіна можа ўдарыць па Маскве новай зброяй

  • 2.10.2024, 14:02

Для гэтага дастаткова перарабіць бомбы JSOW.

Тэарэтычна планэрныя бомбы JSOW можна перарабіць на крылатыя ракеты, што дазволіць наносіць удары далёкасцю больш за 500 км, у тым ліку па Маскве. Пра гэта галоўны рэдактар Defense Express Алег Каткоў сказаў у эфіры на Радыё NV.

Каткоў адрэагаваў на заяву прадстаўніка Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Мэцью Мілера аб тым, што Украіна можа наносіць удары па тэрыторыі Расеі той зброяй, якую вырабіла самастойна, і што ва Украіне за апошні год уведзеныя праграмы па вырабе зброі.

«Трэба разумець, што паміж пачаткам праграмы і з'яўленнем вялікай колькасці серыйных узораў праходзіць час, і нават у мірны час, калі цябе не бамбуюць, калі ў цябе ёсць нацыянальная стратэгічная праграма ў распрацоўцы, стварэнні і масавай вытворчасці пэўных сродкаў узбраення і вайсковай тэхнікі - гэта так планы на 5-10 гадоў», - сказаў Каткоў.

Паводле ягоных слоў, што такія заявы з боку ЗША ніякага дачынення да рэальных патрэб Украіны не маюць.

У той жа час, ён думае, што Заходнія супольнікі маглі б перадаваць Украіне важнае ўзбраенне з паметкай "зроблена ва Украіне", каб да іх не было ніякіх пытанняў.

“Чаму Масква так можа рабіць, а Вашынгтон - не. Чаму Іран так можа рабіць, а ўмоўны Лондан - не. Усё так могуць рабіць. Нас тамака няма. Гэта не мы. Гэта яны самі зрабілі”, - дадаў Каткоў.

Пры гэтым, ён звярнуў увагу на перадачу Украіне планерных бомбаў, сярод іншага JSOW.

“На мой погляд, прычына адзіная перадачы гэтых даволі каштоўных вырабаў толькі ў адным - гэта магчымасць іх перарабіць у крылатыя ракеты. Таму што такі праект існаваў – JSOW-ER. Ён існаваў з канца 2000-х гадоў да 2023 года. Год таму яго закрылі. Яго цягнулі Ваенна-марскія сілы ЗША. І закрылі з-за таго, што ў іх ёсць крылатая ракета JASSM-ER з далёкасцю 900 км. Таму, пераробка планепнай бомбы JSOW у крылатую ракету з далёкасцю 500 км ім была не вельмі цікавая. Не было тых пераваг. Гэта значыць, далёкасць 500 км для ЗША ў пытанні авіяцыйнага ўзбраення замалая», - сказаў Каткоў.

Ён дадаў, што ў ЗША былі тэхнічныя развязанні для пераробкі планернай бомбы JSOW у крылатыя ракеты, але серыйна гэта не было запушчана.

Паводле яго слоў, адпаведная пераробка можа быць даволі мінімалістычнай. Устанаўліваецца малагабарытны рэактыўны рухавік у пускавую частку. Сам рухавік можна надрукаваць на 3D-друкарцы па друку металічных дэталяў.

«Такія 3D-друкаркі ва Ўкраіне таксама ёсць, і далей мы бярэм проста фантазію на тэму: калі ЗША ўмоўна перадае тэхналогію друку, ліцэнзійную копію гэтага рухавіка на вытворчасць ва Ўкраіне, перадае пакет тэхналогій ад Raytheon адносна магчымасцяў перапрацоўкі ў любой форме... то чаму б і не? Гэта адзіны аб'ектыўны варыянт эфектыўнага прымянення гэтага боепрыпасу. І так трэба разумець, што ён не будзе мець цэлы шэраг кампанентаў, якія для ЗША крытычныя. Напрыклад, сістэма навігацыі», - сказаў Каткоў.

Пры гэтым ён выказаў меркаванне, што пры пераробцы плануючых бомбаў у крылатыя ракеты можна паспрабаваць устанавіць украінскую сістэму навігацыі.

«Украіна мае такія сістэмы, таму што неяк украінскія робаты высокадакладна дзівяць нафтаперапрацоўчыя заводы і арсеналы ГРАУ, і аэрадромы ... Дадаць гэтую сістэму, дадаць уласнаручна зроблены рэактыўны рухавік - атрымаем крылатую ракету з баявой часткай 450 кг, плюс далёкасць будзе больш за 500 км. Гэта далёкасць да Масквы для разумення. І ніхто ніколі не будзе нам казаць: можна біць, нельга біць. Гэта ўкраінская ракета. Куды хочам, там і выкарыстоўваем», - сказаў Каткоў.

Ён дадаў, што значна лягчэй перарабіць ужо гатовыя рэчы, якія ЗША могуць перадаваць, чым ствараць усё з "нуля". ЗША перасталі замаўляць вытворчасць JSOW у 2015 годзе. Паводле яго ацэнкі, ЗША ў запасах могуць да гэтага часу мець больш за тысячу такіх боепрыпасаў.

Апошнія навіны