У Расеі спынілі кантрабанду беларускіх цыгарэт у Турцыю
- 2.10.2024, 14:55
Затрыманую партыю ацанілі на 160 тысяч даляраў.
Спробу кантрабанды беларускіх цыгарэт прадухілілі мытнікі Новарасейска супольна з Управай ФСБ у Краснадарскім краі.
Як паведамілі ў Федэральнай мытнай службе, расейскі грузаадпраўшчык падаў дэкларацыю на экспарт у Турцыю 3 тон цеплаізаляцыйнай плёнкі.
Аднак пры надглядзе кантэйнера ў порце ў рулонах плёнкі былі знойдзены тайнікі, дзе знаходзілася 120 тысяч пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі.
Партыю ацанілі на 15 млн расейскіх рублёў (блізу 160 тысяч даляраў).
Заведзеная крымінальная справа.