BE RU EN

Зяленскі правёў кадравыя перастаноўкі ў Службе замежнай выведкі

  • 2.10.2024, 15:22

Прычыны ва ўказах прэзідэнта Украіны не ўдакладняюцца.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў шэраг кадравых перастановак у кіраўніцтве Службы замежнай выведкі (СЗВ). Алег Лугоўскі быў звольнены з пасады намесніка старшыні і прызначаны на новую пасаду першага намесніка старшыні СЗВ.

Пра гэта паведамляе РБК-Украина са спасылкай на ўказы кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.

Таксама прэзідэнт Украіны звольніў Алега Сінайку з пасады намесніка кіраўніка СЗВ. Яго месца заняў Генадзь Багач, прызначаны на аналагічную пасаду.

Прычыны гэтых кадравых змен ва ўказах не ўдакладняюцца.

Апошнія навіны