BE RU EN

Падчас учорашняга тэракту ў Ізраілі цяжка паранены грамадзянін Беларусі

  • 2.10.2024, 18:57

Пра гэта паведаміў МЗС Беларусі.

Пра тое, што ў выніку тэракту 1 кастрычніка 2024 года ў горадзе Яфе ў Ізраілі сур'ёзна пацярпеў грамадзянін Беларусі, паведаміў беларускі МЗС.

Прозвішча пацярпелага не называецца, вядома толькі, што ён нарадзіўся ў 1997 годзе.

Паводле паведамлення МЗС, беларускае пасольства знаходзіцца ў кантакце з мясцовымі кампетэнтнымі ўладамі і медыцынскай установай, куды быў шпіталізаваны пацярпелы. Прагнозы лекараў на гэты момант станоўчыя.

МЗС звярнула ўвагу, што «ў сувязі з абвастрэннем сітуацыі застаецца актуальнай рэкамендацыя МЗС Беларусі па магчымасці ўстрымацца ад паездак у шэраг краін Блізкага Усходу, у першую чаргу ў Ізраіль і Лібан». У выпадку неабходнасці паездкі, «грамадзянам Беларусі трэба ўважліва сачыць за развіццём сітуацыі, паклапаціцца аб сваёй бяспецы і адсочваць афіцыйныя паведамленні авіяцыйных улад наконт увядзення абмежаванняў на выкарыстанне паветранай прасторы або прыпынення працы аэрапортаў».

Апошнія навіны