У Бабруйску мужчына надумаў «выхаваць» чужое дзіця
- 21.10.2024, 11:01
Распачатая крымінальная справа.
На 51-гадовага жыхара Бабруйска, які ўдарыў на вуліцы падлетка, распачалі крымінальную справу. Пра гэта паведаміў неафіцыйны тэлеграм-канал МУС.
П'яны мужчына ішоў у краму па дадатковую порцыю, міма праходзілі дзеці. Школьнікі дурэлі, штурхаючы пластыкавую бутэльку.
Мужчына пачаў "выхоўваць" падлеткаў, выкарыстоўваючы лаянку. Потым ён падышоў да 13-гадовага школьніка і штурхнуў яго. У хлапчука выпаў і разбіўся тэлефон. Затым мужчына стукнуў яго кулаком у твар.
Бацькі пацярпелага звярнуліся ў міліцыю. Асобу падазраванага выявілі, распачатая крымінальная справа.