BE RU EN

Ашуканцы падманваюць беларусаў пад выглядам фатографаў

  • 21.10.2024, 11:16

Новы метад.

Ашуканцы ўвесь час удасканальваюць метады ўздзеяння на патэнцыйных ахвяр. Папулярны прыём у апошні час - паведамленне ад імя добрага знаёмага ў тэлеграме з просьбай пазычыць грошай. Падвох складана заўважыць, бо вам, хутчэй за ўсё, напішуць з яго рэальнай старонкі, а для пацвярджэння нават адправяць галасавое паведамленне з, здавалася б, сапраўдным голасам сябра.

Як яны атрымліваюць доступ да старонкі? Напрыклад, рассылаючы паведамленні-хітрыкі. Нядаўна такія атрымалі адразу некалькі чытачоў newgrodno.by, піша выданне.

«Добры дзень! Я пачатковец фатограф, шукаю мадэляў для бясплатнай фотасесіі, каб палепшыць сваё партфоліё. Гэта карысна для мяне і прыемна для вас. Я дапамагу падабраць выяву і лакацыю, ад вас патрабуецца толькі добры настрой і прысутнасць. Што скажаце? - гаворыцца ў паведамленні.

Далей фатограф прапануе паглядзець яго працы і ацаніць іх. Для гэтага дастаткова перайсці па спасылцы.

«Але, як толькі вы гэта зробіце, ашуканцы атрымаюць доступ да вашай старонкі. Затым яны паспрабуюць з дапамогай штучнага інтэлекту згенераваць ваш голас. Пасля гэтага пачнуць «даіць» ваш спіс кантактаў ад вашага імя. Схема стандартная: нібыта патрэбна тэрміновая фінансавая дапамога. Хтосьці ды адгукнецца», - распавядае адна з чытачак Newgrodno.by.

Яна перайшла па ссылцы і вельмі пра гэта пашкадавала.

Апошнія навіны