Беларускага фрыстайліста штурхнулі пад колы аўто
- 21.10.2024, 12:45
З'явіліся падрабязнасці смерці Максіма Гусціка.
Амаль год таму загінуў прызёр чэмпіянату свету o фрыстайле Максім Гусцік. Падрабязнасці гэтага трагічнага інцыдэнту не выдаваліся. "Трыбуна" даведалася, як гэта адбылося.
9 снежня 2023 года ў Мtнску загінуў 35-гадовы старшы трэнер каманды Беларусі ў фрыстайле Максім Гусцік. Ён быў бронзавым медалістам чэмпіянату свету — 2015, шматразовым прызёрам этапаў Кубка свету і ўдзельнікам дзвюх Алімпіяд.
У афіцыйных каналах паведамілі толькі сам факт гібелі Гусціка. Падрабязнасцяў амаль год пасля гэтага так і не было.
Паводле інфармацыі «Трыбуны», вечар пятніцы 8 снежня 2023 года Гусцік праводзіў, адпачываючы разам з некалькімі сябрамі.
Прыкладна а 1:30 ночы ўжо 9 снежня мужчыны апынуліся ля станцыі метро "Пушкінская" на праспекце Пушкіна, які хацелі перайсці.
Як піша «Трыбуна», яны абралі для гэтага не падземны пераход, які з'яўляецца адзінай там легальнай магчымасцю перасекчы васьміпалосную дарогу. Кампанія, парушаючы ПДР, пайшла наўпрост па праезнай частцы, маючы намер пералезці праз невялікую агароджу у сярэдзіне яе.
Аднак на раздзяляльнай паласе ў Гусціка і іншага чалавека з кампаніі ўзнік славесны канфлікт. Праз пару рэплік апанент экс-фрыстайліста нечакана штурхнуў яго. Гусцік не ўтрымаўся на нагах - паляцеў на праезную частку.
Менавіта ў гэты момант па праспекце ехала "Шкода". Яе 33-гадовы кіроўца не чакаў, што зімовай ноччу нехта апынецца на праезнай частцы. Ён заўважыў кампанію ў апошні момант - калі ўжо ніяк не паспяваў затармазіць.
З трагічнай выпадковасці, Гусцік упаў галавой менавіта пад колы "Шкоды". Тая нават пасля гэтага спынілася не адразу - кіроўцу спатрэбіўся час, каб зразумець, што здарылася. Зрэшты, ён хутка вярнуўся на месца ДТЗ.
Да таго моманту Гусцік ужо не падаваў прыкмет жыцця. А траўма галавы была настолькі жахлівай, што экс-фрыстайліста хавалі ў закрытай труне, піша выданне.
Чым скончылася праверка ДТЗ, суразмоўцы выдання не ведаюць.