У Магілёве гаспадар аўтамайстэрні раз'язджаў на аўтамабілях кліентаў
- 21.10.2024, 18:27
Што было далей.
У Магілёве гаспадар аўтамайстэрні без дазволу катаўся на аўтамабілях, якія яму аддалі ў рамонт, паведамілі ва УУС.
У міліцыю звярнуліся чацвёра мужчынаў, у якіх скралі аўтамабілі, аддадзеныя ў рамонт у адну і тую майстэрню.
Супрацоўнікі міліцыі высветлілі, што чужымі аўтамабілямі карыстаўся 34-гадовы ўладальнік аўтамайстэрні. Ён ездзіў на машынах кліентаў на свае асабістыя пытанні замест таго, каб займацца іх папраўкай.
У дачыненні да мясцовага жыхара следчыя распачалі шэраг крымінальных справаў.