Беларуска паскардзілася на 10 аўто, якія былі прыпаркаваныя з парушэннем ПДР
- 24.10.2024, 10:34
ДАІ праверыла паведамленне.
Увечары 23 кастрычніка жыхарка Гародні паскардзілася ў міліцыю на масавае парушэнне кіроўцамі правілаў паркоўкі на вуліцы Арджанікідзэ. Аб выніках праверкі паведамлення расказалі ў МУС.
Званок на лінію "102" паступіў а 20.30. Жыхарка абласнога цэнтра паведаміла, што на вуліцы Арджанікідзэ “амаль 10 аўтамабіляў прыпаркаваныя з парушэннем ПДР”».
На месца выбылі супрацоўнікі ДАІ, каб разабрацца ў сітуацыі.
“Грамадзянка моцна перабольшыла сітуацыю. Інспектары выявілі толькі адзін аўтамабіль, які стаяў з парушэннем правілаў паркоўкі”, - адзначылі ў ДАІ.