BE RU EN

Беларусь ахіне моцны туман

  • 25.10.2024, 12:09

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

"Уначы і раніцай 26 кастрычніка (субота) на большай частцы тэрыторыі Берасцейскай і Гарадзенскай абласцей чакаецца туман", - расказалі сіноптыкі.

Паводле звестак метэасайта pogoda.by, 26 кастрычніка ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па поўначы краіны пройдуць невялікія дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +1...+7°С, месцамі па паўднёвым захадзе 0...-2°С, максімальная ўдзень +6...+12°С.

У нядзелю, 27 кастрычніка, будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў. Толькі ўночы месцамі па паўночным усходзе Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер будзе сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +1...+7°С, максімальная ўдзень +9...+16°С.

Апошнія навіны