BE RU EN

Беларусы здабылі другі і трэці медалі на другім этапе Кубка свету ў плаванні

  • 25.10.2024, 19:28

Медалі здабылі Ілля Шымановіч і Аліна Змушка.

Спаборніцтвы ў неалімпійскім, 25-метровым, басейне вельмі ўдала складаюцца для прадстаўнікоў нашай нацыянальнай каманды.

Пасля кітайскага Шанхая, нагадаем, вядучыя плыўцы свету перадыслакаваліся ў суседні паўднёвакарэйскі Інчхон, дзе таксама выяўляюць наймацнейшых на так званай кароткай вадзе. З Беларусі, выступаючы ў нейтральным статусе, там удзельнічаюць Настасся Куляшова, Рыгор Пякарскі, Настасся Шкурдай, Аліна Змушка і Ілля Шымановіч.

Двое апошніх праяўляюць сябе найболей паспяхова. Учора Шымановіч здабыў золата на дыстанцыі 100 метраў брасам. Сёння лідар мужчынскай каманды давёў, што з'яўляецца адным з найлепшых у свеце ў гэтым плавальным стылі ў дысцыпліне ўдвая карацейшай. Ён саступіў толькі кітайцу Ціню Хаяню.

Таксама другой у сваім брасавым заплыве фінішавала Аліна Змушка. Яна са срэбнай узнагародай на дыстанцыі 100 метраў.

Апошнія навіны