BE RU EN

Навукоўцы: Паспяховыя людзі прачынаюцца пазней за астатніх

  • 25.10.2024, 20:49

Даследаванне.

У колькі трэба прачынацца, каб дасягнуць поспеху? Калі даверыцца бізнэс-коўчам ўставаць трэба як мага раней. А лепш увогуле не класціся, таму што можна праспаць найважнейшае.

Але калі мы звернемся да рэальнасці, усё становіцца крыху інакш. Так, паводле даследавання краўдлендынгавай кампаніі JetLend і фінансавай групы «Фінам» інвестары з самай высокай прыбытковасцю (больш за 50%), часцей за ўсё прачынаюцца а 7–8-й раніцы. Гэты час указалі 43% сярод тых, хто атрымаў максімальную прыбытковасць.

У гэты самы час прачынаецца большасць тых інвестараў, якія маюць на сваіх рахунках больш за 100 тысячаў даляраў інвестыцый. Яшчэ 35% з тых, у каго больш за 100 тысячаў даляраў інвестыцый на рахунках, устаюць яшчэ пазней – а 9–10-й раніцы.

Тыя інвестары, якія зафіксавалі ў 2023 страту да 10%, часцей за ўсё ўстаюць раней за больш паспяховых сваіх калегаў – а 5–6-й раніцы (40%). Тыя інвестары, якія маюць ашчаджэнні да тысячы даляраў, таксама аддаюць перавагу ранняму пад’ёму – 37% апытаных сказалі, што ўстаюць а 5–6-й раніцы. А 7–8-й раніцы ўстаюць 32%, а 9–10-й раніцы ўстаюць 15%.

Апошнія навіны