Капітан «Гомеля» Сусла правёў 850-ы матч у экстралізе
- 25.10.2024, 21:04
Усю кар'еру хакеіст праводзіць у адной камандзе.
33-гадовы форвард «Гомеля» Мікалай Сусла правёў 850-ы матч у экстралізе.
Юбілейнай для Сусла стала гульня з «Лідай», паведамляе «Трыбуна».
За 850 гульняў нападнік зарабіў 263 (111+152) балы. Форвард цягам усёй кар'еры выступае за «Гомель».