Беларусы будуць атрымліваць айчынныя біяпратэзы пры ганах сэрца
- 25.10.2024, 21:39
Медвырабы ўжо прайшлі ўсе неабходныя выпрабаванні.
Пацыентаў будуць забяспечваць беларускімі біяпратэзамі для лекавання ганаў сэрца. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара ў інавацыйным развіцці і высокіх тэхналогіях РНПЦ «Кардыялогія» Юрый Астроўскі.
Ён падкрэсліў, што распрацоўкі накіраваныя на імпартазамяшчэнне.
Астроўскі дадаў, што прайшлі ўжо ўсе выпрабаванні біяпратэзы, якія раней не праводзіліся ў Беларусі.
«Думаю, што з наступнага года Беларусь будзе забяспечаная ўласнымі біяпратэзамі», – адзначыў лекар, ягоныя словы прыводзіць БелТА.
Намеснік дырэктара РНПЦ «Кардыялогія» таксама паведаміў, што першыя пацыенты ўжо атрымалі беларускія біяпратэзы ў рамках клінічных даследаванняў.
Колькі будуць каштаваць пратэзы
Вывучаліся два варыянты: бескаркасны біяпратэз з запатэнтаванага айчыннага матэрыялу, які вылучаецца метадам апрацоўкі ад заходніх аналагаў, і другі – які патрабуе дапрацоўкі дызайну.
Астроўскі дадаў, што кошт беларускіх пратэзаў будзе як мінімум у два разы ніжэйшы за заходнія.