BE RU EN

«Ядуць жаб і чарот»

  • 26.10.2024, 16:02

У расейцаў сур'ёзныя праблемы на выспах на поўдні Украіны.

На выспах у Херсонскай вобласці расейскія акупанты патрапілі ў цяжкае становішча праз адсутнасць ратацыі і пастаянных абстрэлаў УСУ, паведамляе «24 канал» са спасылкай на крыніцы.

Адзначаецца, што адзін з расейскіх вайскоўцаў з 80-й мотастралковай брыгады паскардзіўся сваякам на свайго камандзіра, які прымушае вывучаць абавязкі матроса, нягледзячы на цяжкія ўмовы.

«Расейскія захопнікі не могуць выжыць на гэтых астравах. Па іх магутна працуюць украінская артылерыя і дроны. Акрамя таго, у акупантаў вялізныя праблемы з лагістыкай. Ежу і боекамплект ім дастаўляюць дронамі. Зрэшты, усяго настолькі мала, што расейскія вайскоўцы ядуць жаб і чарот», - піша выданне.

Таксама паведамляецца, што ў гэтай брыгадзе быў не адзін выпадак дэзерцірства.

Апошнія навіны