На мяжы Беларусі і Польшчы зноў з'явіліся чэргі
- 26.10.2024, 21:20
Паўсотні аўтобусаў і больш за 1200 аўто.
Зноў з'явіліся чэргі на мяжы Беларусі і Польшчы. Паводле звестак на 21:00 26 кастрычніка, у пункце пропуску "Брэст" стаялі як мінімум паўсотні аўтобусаў.
Паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэта, чакаюць уезду з Беларусі ў Польшчу 26 кастрычніка больш як 1200 легкавых аўтамабіляў.
Пераход беларуска-польскай мяжы з такімі чэргамі можа займаць 12 і болей гадзін.