У «беларускай Швэйцарыі» прадаюць недарагое лецішча з уласнай сажалкай
- 27.10.2024, 13:23
Зусім побач з Менскам.
Для таго, каб адпачыць на гэтым лецішчы, вам не давядзецца далёка ехаць. Утульны дом з усімі выгодамі размяшчаецца ўсяго за 18 кіламетраў ад Менска. Лецішча ўжо абстаўленае мэбляй, тут ёсць усе выгоды і нават свая сажалка з рыбай! А яшчэ пакупнікам падораць масажнае крэсла - для рэлаксу па вечарах, піша realt.by.
Размяшчаецца дача ў садовым таварыстве «Вяснянка-2». Гэта — Менскі раён, Лагойскі кірунак. Ад МКАД - 18 кіламетраў. СТ знаходзіцца побач з Астрашыцкім Гарадком, і ў дачнікаў ёсць магчымасць карыстацца ўсёй інфраструктурай населенага пункта. Да таго ж, побач з самімі лецішчамі ёсць крама, дзе можна набыць самае неабходнае.
Тут прадаецца дом 2014 года пабудовы. Агульны пляц катэджа складае 76 квадратных метраў.
Дом складаецца з кухні-гасцёўні, дзвюх спальняў і адкрытай тэрасы з цікавымі відамі. Усе пакоі на лецішчы ўжо абстаўленыя мэбляй. Бонусам для новых жыхароў стане масажнае крэсла, якое дапаможа расслабіцца пасля напружанага дня.
Ад большасці дачных пабудоў дом у «Вяснянцы-2» адрозніваецца вялікімі вокнамі, высокімі столямі і якасным аздабленнем. Усе неабходныя выгоды тут таксама прысутнічаюць.
Ацяпленне ў доме - электрычнае, каналізацыя - мясцовая, вада - свідравіна.
Дача стаіць на надзеле плошчай 9 сотак. Тэрыторыя каля дома дагледжаная, ёсць зялёныя насаджэнні і газон.
А яшчэ на гэтым лецішчы ёсць уласная сажалка, у якой (мяркуючы па фота) нядрэнна ловіцца рыба.
Варта адзначыць, што дом размяшчаецца ў маляўнічым кутку Меншчыны, які за прыгожыя краявіды называюць «беларускай Швэйцарыяй». Узгоркаватая мясцовасць, лес, рака і гарналыжныя курорты паблізу робяць гэтыя месцы прывабнымі як для жыцця, так і адпачынку.
Кошт дачы - 80 тысяч даляраў.