BE RU EN

Мянчук адмовіўся ўставаць падчас выканання лукашэнкаўскага гімна

  • 28.10.2024, 10:56

Выпадак здарыўся ў Гародні.

Менчука пакаралі штрафам за тое, што ён не ўстаў падчас гімна на стадыёне, распавяла «Вечернему Гродно» суддзя суда Ленінскага раёна Гародні Алена Пятрова. Выпадак здарыўся ў 2023 годзе.

Мянчук прыйшоў на спартовы матч на стадыён і на трыбуне падчас афіцыйнай цырымоніі слухаў дзяржаўны гімн Беларусі седзячы. Суд пастанавіў, што тым самым ён парушыў устаноўленыя заканадаўствам патрабаванні. Яму прызначылі штраф - 15 базавых адзінак (555 рублёў у 2023 годзе).

Такія паводзіны, паводле слоў суддзі, залічваюцца да «правапарушэнняў экстрэмісцкай накіраванасці»: за незаконныя дзеянні ў дачыненні да дзяржаўных сімвалаў прадугледжаная адказнасць паводле арт. 24.54 КоАП. Санкцыя артыкула - штраф да 15 базавых адзінак. Гэта значыць, у гэтым выпадку менчуку далі максімальнае пакаранне.

Акрамя таго, Пятрова паведаміла, што з пачатку гэтага года толькі судом Ленінскага раёна Гародні разгледжаны 304 справы паводле арт. 19.11 КоАП аб распаўсюджванні «экстрэмізму».

Апошнія навіны