Мянчук здаў у міліцыю сына
- 28.10.2024, 12:19
Распачатая крымінальная справа.
У Менску затрымалі 26-гадовага жыхара сталіцы і яго знаёмую. Яны сталі падазраванымі ў справе аб незаконным абароце наркотыкаў. Маладога чалавека здаў у міліцыю ягоны бацька. Гісторыю расказалі ў прэс-службе МУС.
«У Кастрычніцкае РУУС сталіцы звярнуўся мужчына, які прыехаў у госці да сына і заспеў яго з кампаніяй пры ўжыванні наркотыкаў. Мянчук замкнуў іх у кватэры і патэлефанаваў на лінію «102», - гаворыцца ў паведамленні МУС.
На месца выбылі аператыўнікі наркакантролю і патрульныя міліцыянеры. У жыллі знайшлі шалі, ЗІП-пакеты, ізастужку, шпрыц і скрутак з парашкападобным рэчывам. Усіх маладых людзей даставілі ў РУУС.
«26-гадовы сын заяўніка разам са сваёй знаёмай каля месяца працавалі кур'ерамі інтэрнэт-крамы ў продажы наркотыкаў. Яны забіралі буйныя партыі «тавары» ў лясным масіве сталіцы, фасавалі на дробныя дозы і раскладвалі па тайніках», - дадалі ў МУС.
У дачыненні да пары распачалі крымінальную справу. Таксама міліцыя правярае на дачыненне да незаконнага абароту наркотыкаў іншых удзельнікаў кампаніі.