BE RU EN

Прэзідэнт Літвы расказаў, як NATO павінна адрэагаваць на войскі КНДР ва Украіне

  • 29.10.2024, 10:47

Ёсць тры пункты.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заклікаў NATO адрэагаваць на падтрымку, якую Расея атрымлівае ад Паўночнай Карэі ў кантэксце вайны супраць Украіны. Аб гэтым ён паведаміў на сваёй старонцы ў сацсетцы X.

Наўседа падкрэсліў, што Альянс абавязаны забяспечыць Украіну ўсім неабходным для дасягнення перамогі, у тым ліку ракетамі далёкага радыусу дзеяння. Ён таксама адзначыў, што NATO павінна дазволіць украінскім сілам наносіць удары па вайсковых аб'ектах на тэрыторыі Расеі.

Акрамя таго, літоўскі лідар дадаў, што краінам-сябрам NATO трэба павялічыць аб'ём вайсковай дапамогі для Украіны.

"Нерашучасць прыводзіць да эскалацыі, а не наадварот", - падкрэсліў ён.

Апошнія навіны