«Дарога ў адзін канец»: расейцы адмаўляюцца ісці ў наступ на Запарожжа
- 29.10.2024, 12:21
Такія выпадкі адбываюцца ўсё часцей.
Асобныя ўзводы расейцаў адмаўляюцца наступаць на Запарожскім кірунку. У сувязі з гэтым расейскае вайсковае кіраўніцтва плануе прыцягваць новыя падраздзяленні, замяняючы фармаванні вайскоўцамі тэрміновай службы.
Пра гэта паведамілі ў партызанскім руху «АТЭШ».
Партызаны паведамляюць, што адмоўнікі затрыманыя вайсковай паліцыяй.
«Усе разумеюць, што штурм украінскай абароны - гэта дарога ў адзін канец. І такія выпадкі адбываюцца ўсё часцей. ...Гэта адбываецца на фоне запэўненняў вайскова-палітычнага кіраўніцтва аб тым, што вайскоўцы тэрміновай службы не будуць удзельнічаць у «СВА», - адзначылі ў «АТЭШ».