BE RU EN

«Апошняй кропляй стаў загад выйсці папрацаваць у суботу»

  • 29.10.2024, 23:03

Не выратаваў нават заробак $900.

У рэдакцыю сайта Charter97.org напісала чытачка з Гарадзенскай вобласці Наста:

- Мой муж больш за 10 гадоў працаваў кіроўцам на цяжкавіку, але ў апошні час стала цяжка атрымаць візу. Ды і як ён сам сказаў, стаміўся на працы, няма больш сіл, жадае пажыць з сям'ёй дома і ў доме, а не ў аўтамабілі.

Маючы добрую рэпутацыю работніка ў сваім мястэчку, быў тут жа запрошаны на працу з прывабным для Беларусі заробкам 3 тысячы рублёў (амаль 917 даляраў). Прыняў прапанову і пачаў працаваць.

Пагадзіцеся, што не кожны дзень у нас прапануюць такі прыемны заробак. Праца зноў са службовымі камандзіроўкамі на службовым аўтамабілі. Але вытрымаў мой муж усяго два месяцы, бо заробак гэты далёка не за восем гадзін працы, а за ўсе 12-14.

Ездзіць трэба па ўсёй краіне, рамантаваць абсталяванне. А гэта - бясконцыя пераезды з аднаго месца ў іншае, бясконцае засяленне - высяленне ў арэндныя кватэры. Але, мусіць, апошняй кропляй стаў загад выйсці папрацаваць у суботу.

Праўда, трэба было высякаць хмызняк, ды яшчэ бясплатна. Але ж ніхто з тутэйшага начальства пярэчанняў слухаць не хоча: не падабаецца - звальняйся!

І пачаў мой муж параўноўваць стаўленне да работнікаў нямецкага боса, які плаціў яму за дзень 90 еўраў, а калі трэба было затрымацца даўжэй на кадэнцыі, то аплата ішла ў 1,5 разы большай.

Два месяцы муж працаваў, а пасля месяц адпачываў дома. Паспяваў і з дзецьмі нагуляцца, і справы парабіць. І ні разу за 10 гадоў яго ніхто не прымушаў працаваць бясплатна.

Плюнуў ён на ўсё гэта, і патэлефанаваў свайму былому шэфу ў Нямеччыну, каб зрабіць дакументы і выйсці зноў на працу кіроўцы фургона. Ды і я ўздыхнула з палёгкай, бо адвыклі мы ўжо жыць на такія маленькія грошы.

Апошнія навіны