Арына Сабаленка даведалася спаборніцаў у групе Выніковага турніру WTA
- 29.10.2024, 21:01
Турнір пройдзе з 2 да 9 лістапада.
Падчас цырымоніі, якая прайшла ў Эр-Рыядзе, восем элітных тэнісістак былі падзеленыя на два квартэты. Сабаленка, якая ўзначальвае з нядаўніх часоў сусветны рэйтынг, трапіла ў фіялетавую групу да італьянкі Жасмін Пааліні, прадстаўніцы Казахстана Алены Рыбакінай і кітаянкі Чжэн Цыньвэнь.
У аранжавым квартэце апынуліся полька Іга Свёнтэк, амерыканкі Кока Гаўф, Джэсіка Пегула, а таксама чэшка Барбара Крэйчыкава.
Турнір пройдзе з 2 да 9 лістапада, і паводле вынікаў групавой стадыі дзве наймацнейшыя тэнісісткі з кожнай групы выйдуць у паўфінал. Дадамо, што прызавы фонд турніру складае рэкордныя 15,25 млн даляраў.