Адрыў Гарыс ад Трампа скараціўся за тыдзень да выбараў
- 29.10.2024, 21:05
Апытанне Reuters.
Кандыдатка ў прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Камала Гарыс прадаўжае апярэджваць рэспубліканскага апанента Дональда Трампа ў агульнанацыянальным рэйтынгу, але яе адрыў скараціўся да мінімальнага.
Пра гэта сведчыць апошняе апытанне Reuters/Ipsos.
Паводле апублікаваных у аўторак, 29 кастрычніка, вынікаў апытання, агульнанацыянальны рэйтынг Гарыс складае 44%, у той час як Трампа – 43%. Два тыдні таму адрыў дэмакраткі быў большы – тры адсоткавыя пункты.
Віцэ-прэзідэнтка ЗША апярэджвала Трампа ў кожным апытанні Reuters/Ipsos, праведзеным сярод зарэгістраваных выбарнікаў з ліпеня, і з канца верасня яе перавага няўхільна скарачалася.
Як і ў папярэдніх апытаннях, выбарнікі аддавалі перавагу экс-прэзідэнту ЗША, калі гаворка ішла пра пытанні эканомікі (47% супраць 37%) і іміграцыі (48% супраць 33%).